Дамавiкамерон (на белорусском языке), стр. 31
- Ты што робiш? - тралейбусны салон запоўнiў сухi шэпт, шорсткi i пыльны, як асфальт.
- Я чырванею! - адпрэчыў Прытуляльнiк i саскочыў на прыпынку "Вячэрняя школа".
Ён сапраўды быў пунсовы, бо кроў з пахавiння ўдарыла ў галаву.
LVIII. МАЛЫ РЫБНIК
Малы Рыбнiк уладкаваўся ў краму "Акiян".
Пэўна, ён быў адзiным юнаком у горадзе, каго не раздражняў пах гнiлых селядцоў i смак перастаялай цвiлой вады. Ён нават любiў ёдзiстую мляўкасць марской капусты i гумовую саладжавасць кальмараў. Адным словам, Малы Рыбнiк быў дробным вычварэнцам. Ён натуральна ўздымаўся на сёмае запаветнае неба, калi ўзлазiў на цыстэрну, поўную яшчэ варухлiвых люстраных карпаў. З сапраўднай вынегаю Малы Рыбнiк чэрпаў рыбiн вялiкiм сачком i кiдаў iх у ацынкаваныя балеi, растрасаючы кропелькi мiлага водару.
Пасля чарговага завозу жывых карпаў у "Акiян" стомлены Рыбнiк сядзеў на перакуленай балеi. Ён адчуваў такую палавую ўзбуджанасць, што не мог абысцiся без дапамогi рук. Справа ў тым, што перад ягонымi вачыма стаяла i нiяк не жадала знiкаць пiкантная карцiна: загадчыца аддзела кансерваў, даўганогая маладзiца з велiзарнымi грудзьмi, схiлiлася над скрынкаю i пачала перакладаць бляшанкi са шпротамi ў валiзу. Малы Рыбнiк якраз сядзеў на кукiшках i збiраў у вядро наплюханую карпамi лужыну. Маладзiца нахiлiлася так, што караткаваты халат узняўся ледзь не на плечы. Рыбнiку адчынiлася ашаламляльнае вiдовiшча: у ямцы памiж сцёгнаў i клубоў чарнела рыбiна похвы. Кiнуўшы анучу, ён схаваўся за скрынi з кансервамi i, счакаўшы, пакуль сыдзе загадчыца, расшпiлiў нагавiцы ды пачаў масiраваць свой пругкi, нiбыта мянтуз, стрыжань. Мацiцовыя кроплi насення плытка ўпалi на падлогу якраз у той момант, калi за спiнаю Малога Рыбнiка загучаў голас загадчыцы аддзела кансерваў:
- Дык вось чым займаецца на адзiноце малы нягоднiк!
Ад сполаху Рыбнiкаў стрыжань сцiснуўся i схаваўся ў кулаку, як той вiнаградны вусень у ракавiнку.
- Я за карпамi лужыны збiраў. Яны наплюхалi, не прайсцi... Трэба ж было падмыць, - голас юнака дрыжаў, як хвост карпа, якому кухар адразае галаву.
- Падмываў, кажаш? Якi ты старанны хлопчык, як ты любiш парадак i чысцiню... А я i не ведала, што ты любiш падмываць за карпамi. Ты ж любiш падмываць, праўда? - загадчыца аддзела насоўвалася на Малога Рыбнiка ўсiм сваiм высокiм целам, усёй магутнасцю грудзей, падобных да кiлаграмовых ананасаў.
- А я заўсёды мыю падлогу, - Рыбнiк прыўстаў з балеi i нязграбна пачаў хаваць у прарэху слiзкi чэлес.
- А ты ведаеш, малы мярзотнiк, што ў мяне памiж сцёгнаў ёсць чорная рыбка i яе трэба таксама мыць. I зараз ты памыеш маю маленькую рыбку сваiм маленечкiм языком, - загадчыца нацiснула рукамi на юнаковы плечы, i той бязвольна апусцiўся на каленi.
Салодкi, прахалодны водар свежае рыбы ахутаў Малога Рыбнiка цалкам: юнак апусцiўся ў падводнае царства.
Наступным ранкам дырэкцыя крамы "Акiян" абвiнавацiла Рыбнiка ў крадзяжы кансерваваных шпротаў i звольнiла.
LIX. РУСАЛКА-2
Русалка ўскочыла ў кватэру першая. Мужчына праслiзнуў за ёю ў цемнаваты перадпакой. Яна прапанавала распрануцца тут жа, каля скрынi з абуткам i пачапельнiка. Апранахi, ломячы рукавы i калашыны, пападалi на кiлiм. Ён са здзiвам разглядаў рабацiнне на шырокай Русалчынай спiне. Тая, ужо цалкам аголеная, азiрнулася i спытала:
- Што? Шукаеш мой хвост? Не шукай. Русалчыны хвасты засталiся ў XIX стагоддзi.
Русалка пацягнула мужчыну ў лазнiцу, дзе ўключыла душ са срабрыстым гафрыраваным шлангам.
- Шланг душа заўсёды нагадвае мне пра цмока, якi i спакусiў Адама i Еву ў Боскiм Раi... Як там было? - мужчына пацалаваў Русалчыну рабую лапатку. Карацей, вогненна-чырвоны анёл выгнаў першых людзей з-пад райскiх шатаў... Не пашанцавала...
- У мяне такая глыбокая адтулiна, што ў ёй заўсёды застаецца вада, стоячы ў ванне, паведамiла Русалка i паставiла адну нагу на край чарупiны. Паглядзi, якая глыбiня. Засунь туды палец...
- А вада такая халодная, - ускрыкнуў мужчына, трапiўшы пад струменi. Здаецца, так пiсаў Камю ў сваiм "Падзеннi", калi дзяўчына-самагубца кiнулася з моста ў рэчку.
- Зараз, зараз, зараз... Зробiм табе цяплейшую... А цi-цi, а цi-цi... Здаецца, так прыгаворвае матка, калi кладзе ў начоўкi сваё немаўлятка, а яно разяўляе бяззубы рот, маўляў, радуецца, маўляў, смяецца... А цi-цi... У мяне нiколi не будзе дзяцей, я так вырашыла.
Вада пацяплела. Мужчына цалаваў млечны шлях рабацiння на Русалчыным хрыбетнiку.
- Скажы мне, любая, а цi праўда, што Русалка можа зацяжараць ад тапельцавага насення?
- У XIX стагоддзi, любы, усе казкi засталiся ў мiнулым... А можа ты хочаш, каб я ўтапiла цябе, зацягнула ў глыбiню, а потым яшчэ зацяжарала?
"I зусiм у яе не глыбокая... Наадварот, - падумаў мужчына. - Вузкая i караткаватая дый поўная мяне... Стоячы нязручна".
Русалка трымала шланг-цмока за горла, каля самай галавы-распырсквальнiка. Локцем яна пацiху закручвала халодны кран. Вада пагарачэла.
- А цi-цi! - закрычала Русалка. - А цi-цi!
На каханкаў ляцеў кiпень. У густой пары патанула экстатычнае заканчэнне акта.
- Цiкава, як хутка сыдуць з майго пляча пухiры апёкаў? - спыталася Русалка ў мужчыны, што выцiраў голаў махровым ручнiком.
- Думаю, праз тыднi два i следу не застанецца, - сказаў той, разглядаючы свае ружовыя апараныя пальцы.
LX. ДАМАВIК-6
Лiтаратар жыў каля iнфекцыйнай бальнiцы. Штодня даводзiлася праходзiць каля яе. Вядома, ён не карыстаўся тэлефонным апаратам, што вiсеў на вартаўнiковым буданчыку каля металёвай механiзаванай брамы. Можа, таму лiтаратар не баяўся падхапiць жаўтуху-гепатыт цi якую iншую трасцу з халераю. Да людзей у белых ды iншаколерных халатах ён ставiўся абыякава, без шкадобы i спачування. Ходзяць сабе за плотам i хай сабе ходзяць. Ёсць яны i ёсць я, i нiшто нас не знiтоўвае. Толькi нельга сказаць, быццам бы лiтаратара зусiм не цiкавiла бальнiца. Яму вельмi падабалiся цагляныя дамкi, збудаваныя на пачатку стагоддзя ў казачным стылi мадэрн. Ён нават марыў займець, калi стане вядомы i адпаведна заможны, падобны вось такi акуратны дом пад чырвона-брунатнай дахоўкаю. Асаблiва падабаўся дом з крыжыкам над уваходам.
Аднаго разу, шпацыруючы каля iнфекцыйнай бальнiцы разам з крытыкам, лiтаратар спытаўся:
- Бачыш дамок з пакручастым дахам?